Круглы стол «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»

20.09.2022

23 верасня 2022 года Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае прыняць удзел у круглым стале «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які праводзіцца ў межах Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Мерапрыемства адбудзецца ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца настаўнікі, навукоўцы, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, студэнты.

Праграма круглага стала:

  • Пачатак работы: 10.30
Падключыцца можна па спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/81346171429?pwd=Z004WEY5QXlWcVprdDIySGFWcTRlUT09Ідэнтыфікатар: 813 4617 1429; код доступу: 654321
 
  • 10.30–10.40 Прывітальнае слова

Вольга Уладзіміраўна Зелянко, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце, доктар педагагічных навук, дацэнт

  • 10.40–11.10 Новыя тэндэнцыі ў навучанні беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

Ганна Міхайлаўна Валочка, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар

  • 11.10–11.40 Асэнсаванае чытанне – аснова чытацкай адукаванасці вучняў

Вячаслаў Іванавіч Караткевіч, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі

  • 11.40–12.30 Сесія пытанняў і адказаў. Падвядзенне вынікаў

20.09.2022 23:29 - 20.09.2022 23:29

поделиться в: