Падарожжа ў мінулае

04.05.2023

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь " Аб пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій" вучні 10 " Б" класа "Сярэдняй школы №1 г. Лагойска" наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры ў пасёлку Азярцо Мінскай вобласці. Музей унікальны, бо знаходзіцца пад адкрытым небам. Плошча музея каля 150 гектараў.
Помнікі архітэктуры прадстаўляюць цэнтральную Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е. Гэта адзіны ў Беларусі музей - скансэн ("Scansen" - музей пад адкрытым небам, знаходзіцца ў г.Стакгольм, Швецыя. Так называюць падобныя музеі ў свеце). Налічваецца каля 30 помнікаў драўлянага дойлідства XVIII - пач.XX стагоддзя. Вучні трапілі ў вёску XIX стагоддзя, дзе ўсе хаты драўляныя, крытыя чаротам. А самі сядзібы абнесены частаколам.
З цікавасцю дзеці разглядалі ўсё, што знаходзіцца ў тых хатах. Наведалі тагачасную школу. А таксама уніяцкую царкву.

05.05.2023 09:09 - 05.05.2023 10:52

поделиться в: