Мерапрыемства ў бібліятэцы. "Гэта мы. Паэт Ніл Гілевіч"

24.10.2023

Васьмікласнікі наведалі мерапрыемства ў цэнтральнай бібліятэцы, пазнаёміліся з выставай, прысвечанай Нілу Гілевічу. Увазе вучняў была прадстаўлена дакументальная стужка, дзе паэт расказвае пра свае нарадзіны, цяжкое і галоднае дзяцінства ў гады ваеннага ліхалецця, пра свой літаратурны лёс. Паэт- лірык, сатырык і публіцыст, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, апошні народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця 7 гадоў таму (2016 г. )

24.10.2023 15:58 - 24.10.2023 16:00