Сёння вучні 2 "А" і 2 "В" класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лагойска" наведалі музей "Строчыцы" - унікальны помнік гісторыі пад адкрытым небам.

16.10.2024

Пачалі дзеці сваё падарожжа ў мінулае, калі прамовілі чароўныя словы. Трапілі ў дом дамавіка. Мясілі цеста і даведаліся, што ў старажытныя часы бразготкі (погремушки) выраблялі з...мачавога пухіра жывёл. Паглядзелі, як выглядалі старажытныя хадункі для дзяцей. 
Пасля пагулялі у "Явар" і "Грушку", адведалі хлеба, пабывалі ў царкве, дзе здзівіла ўсіх лямпа-падсвечнік "пані-кадзіла", каб запаліць якую, трэба апусціць долу.
Наведалі школу: аказваецца, раней дастаткова было вучыцца толькі 3 гады! І зусім неабавязкова. А настаўнік увогуле жыў у школе.
Падарожжа было цікавым! Каб добра жыць у сучаснасці, трэба вывучаць гісторыю на такіх займальных прыкладах!

16.10.2024 21:39 - 16.10.2024 21:53

поделиться в: