Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіў з 21 па 26 лістапада.

28.11.2022
Мэта тыдня – развіццё інтарэсаў вучняў да беларускай мовы і літаратуры, культуры і традыцый народа Задачы: -павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры -развіццё пазнавальнай дзейнасці,творчых здольнасцей вучняў -выхоўваць пачуццё гонару і любові за свой край, малую радзіму

Урачыстае адкрыццё тыдня пачалося з выставы кніг, прысвечаных 140-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы.Таксама наладзілі выставу “Узорны сшытак” , што спрыяе дысцыплінаванасці  вучняў весці сшыткі чыста і акуратна. Пераможцамі конкурсу сталі вучні: Картуль Максім,Сямёнава Сафія,Разанава Маргарыта (5 клас),Баравік Варвара, Насэвіч Ксенія (6 клас), Васілеўская Аліна, Беляк Платон (7 клас), Карчашка Марыя, Краўчанка Вікторыя, Залуцкая Анастасія(8 клас), Хан Хадзіжа, Тамаровіч Аліса (9 клас),  Вераскун Дар’я, Вільтоўская Анастасія(10 клас), Вільтоўская Дзіяна, Чарняўская Дар’я (11 клас).

      Вялікую цікавасць выклікала акцыя “Чытаем па-беларуску” , якую праводзілі настаўнікі на працягу тыдня.  Вучні расказвалі не толькі пра жыццёвы шлях паэтаў, але і выразна чыталі іх творы.

        Традыцыйнай стала прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні на роднай мове “. Вучні па-мастацку аформілі паштоўкі, выказалі словы падзякі, словы-віншаванні сваім блізкім, родным, сябрам і настаўнікам на роднай мове. Выстава была арганізавана ў фае школы, і на кожным перапынку дзеці з цікавасцю разглядалі работы сваіх аднакласнікаў.

        Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” таксама выклікала цікавасць у вучняў. Дзеці фантазіравалі, малюючы казачных герояў, жывёл, расліны, кветкі.  Прастору гэтых малюнкаў напаўнялі словамі на пэўную тэму.

       На працягу тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры на сваіх ўроках праводзілі пазнавальныя хвілінкі адпачынку з мэтай прывіцця ўвагі да традыцый, звычаяў нашага народа.

       З мэтай дасканалага вывучэння фальклору было арганізава і праведзена мерапрыемства “Таямніцы роднай мовы” сярод вучняў 6-ых класаў пад кіраўніцтвам К. У. Сакалоўскай. Вучні засвоілі, што роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. І кожны беларус павінен берагчы і ведаць свае традыцыі  Не менш цікавай аказалася гульня “Падарожжа па прадметных станцыях” для вучняў 10- ых класаў. Гульню правяла В. П. Каптур. Віктарына “Багата, родная ты мова”, якую наладзіла і правяла Т. М. Валовік для вучняў 7-ых класаў, выклікала цікавасць у дзяцей. Сямікласнікі актыўна абмяркоўвалі пытанні-жарты, тлумачылі значэнне прыказак, разгадвалі загадкі.

      У ходзе тыдня   вучні 5-11 класаў выпусцілі насценныя газеты, крыжаванкі, ілюстрацыі да вывучаных твораў.  

     Завяршыўся тыдзень конкурсам на лепшага чытальніка вершаў Якуба Коласа для вучняў 5 –11 класаў. У гэтым годзе ўдзел прымалі 32 вучні школы. Мэта – стварыць умовы для абуджэння цікавасці да жыццёвага і творчага шляху паэта; фарміраваць уяўленне аб патрэбнасці чытацкіх здольнасцей вучняў, паказаць прыгажосць роднага краю,  спрыяць выхаванню пачуцця  гонару  за родны край і знакамітых землякоў. Лепшымі ў гэтым конкурсе аказаліся наступныя вучні: Сарока Раман, Васілеўская Аліна, Азановіч Аліна(7 клас), Дрозд Паліна (8 клас), Хан Хадзіжа (9 клас), Лешчанка Анастасія (10 клас). 

    Выстава твораў , кніг і публікацый , прысвечаных жыццю і творчасці паэтаў-землякоў, была арганізавана ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры.
Вучні стварылі віншавальныя паштоўкі. Словы- віншаванні па- беларуску адрасавалі бацькам, сябрам і настаўнікам

28.11.2022 11:28 - 28.11.2022 13:53